Мінск 11:53

Мінгарсавет падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з анэксаваным РФ Севастопалем

Уладзімір Немцаў і Андрэй Бугроў Фота: Мінгарвыканкам

9 студзеня, Позірк. Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў і заканадаўчым Сходам Севастопаля падпісана ў Маскве 8 студзеня, паведамляе тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

З беларускага боку дакумент падпісаў старшыня Міндзярсавета Андрэй Бугроў, з расійскага — старшыня заксабрання Севастопаля Уладзімір Немцаў.

30 лістапада 2021 года ў інтэрв’ю міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву “Россия сегодня” Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-факта — “гэта расійскі Крым”, а пасля рэферэндуму 2014 года “і дэ-юрэ Крым стаў расійскім”. Паводле яго сцвярджэння, украінскія вайскоўцы без бою аддалі Крым, баючыся, што паўвостраў пяройдзе пад кантроль НАТО.

20 кастрычніка мінулага года па маршруце Ялта — Мінск пачаў курсіраваць аўтобус. Рэйсы выконваюцца раз на чатыры дні.

Не пазней за 1 ліпеня 2024 года ў Растове-на-Доне будзе адкрыта генеральнае консульства Беларусі. У яго консульскую акругу ўвойдуць Растоўская і Валгаградская вобласці РФ, а таксама акупаваныя расійскай арміяй тэрыторыі Украіны — так званыя “данецкая народная рэспубліка”, “луганская народная рэспубліка”, часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей і анексаваны раней Крым.

Падзяліцца: