Мінск 08:18

Па выніках перамоў з Ціханоўскай сейм і сенат Польшчы правядуць слуханні па Беларусі

Шыман Галаўня і Святлана Ціханоўская
Фота: прэс-служба Ціханоўскай

9 студзеня, Позірк. Пытанні стварэння ў Польшчы беларускіх школ, вызвалення палітвязняў, падтрымкі еўрапейскага выбару Беларусі абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы са спікерамі сейма і сената Польшчы Шыманам Галаўнёй і Малгажатай Кідава-Блоньскай.

Як паведаміла 9 студзеня прэс-служба Ціханоўскай, польскі бок запэўніў беларускі ў “поўнай падтрымцы дэмакратычных сіл”, а таксама пагадзіўся, што “патрэбная новая, больш эфектыўная, стратэгія па Беларусі для вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій”.

Падкрэсліваецца, што вынікам перамоў стануць слуханні па Беларусі, якія пройдуць у абедзвюх палатах польскага парламента.

Асобна бакі абмеркавалі “пашырэнне магчымасцяў для беларускамоўнай адукацыі дзяцей” у Польшчы, а таксама тэму стажыровак для маладых беларусаў у сферы дыпламатыі.

Гл. таксама:

Спікер польскага сейма: Свабодная Беларусь — адзін са слупоў бяспекі Польшчы

Улады Польшчы маюць намер стварыць міжведамасную групу па вырашэнні звязаных з Беларуссю пытанняў

На сустрэчы з Ціханоўскай кіраўнік МЗС Польшчы заявіў аб падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці

Падзяліцца: