Не менш за 207 чалавек было затрымана ў 2023 годзе пасля праверак на мяжы — “Вясна”

11 студзеня, Позірк. Пасля праверак на мяжы ў 2023 годзе было затрымана не менш за 207 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Сярод іх, паводле звестак праваабаронцаў, як беларусы, так і грамадзяне Літвы, Расіі і Украіны.
Амаль усіх затрыманых судзілі па адміністрацыйных справах — за “рэпосты навін незалежных СМІ”, “дробнае хуліганства”, “несанкцыянаванае пікетаванне” з нацыянальнай сімволікай, а пасля арыштоўвалі альбо штрафавалі, адзначае “Вясна”. Разам з тым не менш за 18 затрыманых судзілі ў крымінальным парадку, 12 з іх былі пазбаўленыя волі.
Праваабаронцы папярэджваюць, што падставай для пераследу могуць стаць “фота з пратэстаў у 2020 годзе, данаты, каментарыі ў сацыяльных сетках, “экстрэмісцкія” рэпосты, фота з бел-чырвона-белай сімволікай, якія знаходзяць у тэлефонах і сацыяльных сетках, і нават фота з акцый салідарнасці за мяжой”. Усё гэта “сілавікі знаходзяць у сацыяльных сетках падчас праверак тэлефонаў на мяжы”.
Часцей за ўсё, паводле інфармацыі “Вясны”, людзей затрымліваюць пасля вяртання з Літвы, але “праверкі і затрыманні ладзяць на ўсіх працуючых прапускных пунктах, у тым ліку і на мяжы з Расіяй”.
“Сілавікі высаджваюць беларусаў з рэйсавых аўтобусаў, сустракаюць іх на аўтобусных ці чыгуначных вакзалах, або прыходзяць па іх ужо дадому пасля вяртання, — гаворыцца ў паведамленні. — Калі затрыманне адбываецца наўпрост у пункце пропуску, то чалавека да суда звычайна змяшчаюць у бліжэйшы РАУС, дзе супраць яго складаюць пратакол”.
Паводле звестак праваабаронцаў, штодня на мяжы адбываюцца допыты людзей, якія ўязжаюць у Беларусь. Заяўлена, што пытанні ў мытнікаў і супрацоўнікаў спецслужбаў выклікаюць сярод іншага штампы ў пашпарце аб наведванні Украіны. Дапытваюць асоб, уключаных у базу “БЕСпорядки”, якая складаецца з даных людзей, якіх затрымлівалі, прынамсі, з пачатку пратэстаў 2020 года, паведамляе “Вясна”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаКіраўнік МЗС Літвы не бачыць прычын для перагляду палітыкі ў дачыненні да афіцыйнага МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заклікала не расцэньваць пазітыўна тое, што рэжым Лукашэнкі паведаміў Польшчы пра дроны, якія ляцяць у яе бокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыезду ў Польшчу ў пункце пропуску Брэст чакае больш за 1,5 тыс. аўтамабіляў і амаль 70 аўтобусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка