У Мінгарсудзе 12 студзеня пачынаецца працэс над фотажурналістам і відэааператарам Аляксандрам Зянковым

12 студзеня, Позірк. У Мінскім гарадскім судзе 12 студзеня пачынаецца працэс над фотажурналістам і відэааператарам Аляксандрам Зянковым.
Інфармацыя пра гэта знаходзіцца на партале электроннага судаводства як мінімум з 3 студзеня.
Зянкоў абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). Прадугледжанае пакаранне — абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу.
Пра затрыманне журналіста нідзе не паведамлялася, яго не ўключалі ў спісы рэпрэсаваных супрацоўнікаў СМІ, ён не прызнаны палітвязнем. Ускоснай прыкметай пазбаўлення Зянкова волі стала поўнае спыненне актыўнасці ў “Фэйсбуку” пасля 21 чэрвеня 2023 года: да гэтага ён практычна кожны дзень публікаваў пасты, у асноўным фатаграфіі з’яў прыроды з кароткімі тлумачэннямі. Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, пацвердзіла “Позірку” ўтрыманне Зянкова ў няволі.
Журналіст, які жыў у Барысаве (Мінская вобласць), супрацоўнічаў з недзяржаўнымі СМІ, у тым ліку з мясцовым сайтам ex-Press.by (цяпер ex-press.live), кантэнт якога двойчы прызнаваўся “экстрэмісцкімі матэрыяламі” (у кастрычніку 2021 года і лютым 2023-га). Рэдакцыя сайта была прылічаная да” экстрэмісцкіх фармаванняў” (у лістападзе 2023-га).
У 2011 і 2019 гадах паведамлялася аб затрыманні журналіста пры выкананні ім прафесійных абавязкаў.
У спісе рэпрэсаваных супрацоўнікаў СМІ, які вядзе Беларуская асацыяцыя журналістаў, 32 прозвішчы. Зянкова ў ім пакуль няма.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+