Мінск 03:21

Долар і юань патаннелі на апошніх таргах тыдня

Фота: pixabay.com

12 студзеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 студзеня.

Курс долара знізіўся да 3,1537 рубля (-0,0099, -0,31%), юаня — да 4,3793 за 10 (-0,0241, -0,55%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5755 за 100 (+0,0138, +0,39%).

Таргі еўра не праводзіліся. 11 студзеня ён патаннеў да 3,4754 (-0,0015, -0,04%).

На працоўным тыдні (8–12 студзеня) курс долара знізіўся на 1,4% (з 3,1986 да 3,1537), юаня — на 1,3% (з 4,439 да 4,3793 за 10), еўра — на 0,69% (з 3,4995 да 3,4754); расійскі рубель падаражэў на 1,91% (з 3,5085 да 3,5755 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 2023 год павялічыўся на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: