У “спіс экстрэмістаў” дадалі яшчэ 22 чалавекі, толькі трое з іх адбываюць пакаранне
12 студзеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 12 студзеня ўнесла яшчэ 22 чалавекі ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, цяпер у ім 3.686 прозвішчаў, сведчыць абноўлены дакумент на сайце ведамства.
З 22 чалавек толькі трое адбываюць пакаранне, яны прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі.
Сярод іх 40-гадовы Аляксей Краснагір, 30-гадовы Юрый Мінін і 33-гадовая Анастасія Зянько. Праваабаронцам невядома рашэнне суда па кожным з іх.
Краснагіра затрымалі ў сакавіку 2023-га. Мужчына асуджаны па шэрагу крымінальных артыкулаў.
Мінін прызнаны вінаватым паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), унесены ў “спіс тэрарыстаў”. Затрыманы 18 сакавіка 2023 года за каментары ў тэлеграм-чатах, якія нібыта пакінуў яшчэ ў 2020 годзе.
Зянько адбывае пакаранне паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Астатнія 19 чалавек, уключаныя ў “спіс экстрэмістаў”, знаходзяцца на волі, іх судзімасць не пагашаная. Большасць асуджаныя паводле арт. 342 КК, у тлумачэнні МУС сустракаюцца таксама арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае, што непагашаная судзімасць накладвае на чалавека шэраг абмежаванняў і паражае ў правах, у тым ліку ў праве на працу.
Згодна з заканадаўствам, фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
На працягу пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка