У Мінску памёр вядомы беларускі фотамастак Уладзімір Парфянок

15 студзеня, Позірк. Вядомы беларускі фотамастак Уладзімір Парфянок памёр у Мінску на 65-м годзе жыцця.
Reform.by са спасылкай на сяброў спачылага паведамляе, што Парфянок “перастаў выходзіць на сувязь з вечара пятніцы, 12 студзеня”. “Цягам выходных сябры фатографа намагаліся звязацца з ім, а ўвечары 14 студзеня прыехалі да яго дадому. На кватэры фатографа знайшлі ўжо мёртвым”, — піша медыя, дадаючы, што “час і прычыны смерці творцы высвятляюцца”.
Парфянок нарадзіўся 28 верасня 1958 года ў пасёлку Астрына (Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). У 1975–1980 гадах навучаўся на хімічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Парфянок быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў галерэі візуальных мастацтваў NOVA, куратарам праекта “Дыскусійны клуб і адукацыйная праграма BLOWUP” Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, стваральнікам і рэдактарам беларускага фатаграфічнага вэб-альманаха Photoscope.by, выкладчыкам Школы фатаграфіі ў Мінску.
У Беларусі работы Парфянка захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнай бібліятэкі, Нацыянальнальнага мастацкага музея, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура; Расіі — музейна-выставачнага цэнтра “РАСФОТА” ў Санкт-Пецярбургу; Даніі — Каралеўскай бібліятэкі Капенгагена.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+