НАУ: У Чэхіі заведзены крымінальныя справы па фактах катаванняў у Беларусі 40 чалавек
17 кастрычніка, Позірк. Прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці абмеркаваў з чэскімі палітыкамі і чыноўнікамі намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання (НАУ) Павел Латушка падчас візіту ў гэтую краіну.
Паводле прэс-службы Кабінета, Латушка на сустрэчы з кіраўніцай парламента Чэхіі Маркетай Адамавай перадаў спіс прапанаваных санкцый супраць прадстаўнікоў рэжыму.
З міністрам абароны Янай Чарнаховай ён абмеркаваў магчымую падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і агульныя пытанні рэгіянальнай бяспекі.
Падчас сустрэчы з намеснікам міністра юстыцыі Карэлам Дворжакам “ішла размова аб выкарыстанні інструментаў універсальнай юрысдыкцыі для прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі: больш за 40 ахвяр зараз пражываюць у Чэхіі, па фактах катаванняў ініцыіраваны крымінальныя справы”.
“Са старшынёй Камітэта па міжнародных справах Сената Чэхіі Паўлам Фішэрам і намеснікам старшыні Камітэта па еўрапейскіх справах Андрэем Коларам абмяркоўвалася падрыхтоўка рэзалюцыі парламента Чэхіі па фактах незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей”, — адзначае Кабінет.
Латушка падзякаваў Сенату Чэхіі за прызнанне КДБ Беларусі і ГУБАЗіК МУС тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Нацыянальнага спартыўнага агенцтва Андржэем Шэбекам і намеснікам міністра адукацыі, моладзі і спорту Чэхіі Яраславам Мілерам чэшскі бок агучыў “гатоўнасць прыняць вольных беларускіх спартсменаў для ўдзелу ў спаборніцтвах у Чэхіі, і адзначыў недапушчальнасць такога ўдзелу для спартсменаў рэжыму”.
На сустрэчы з намеснікам міністра па еўрапейскіх справах Томасам Дубам бакі дамовіліся супрацоўнічаць па санкцыйных пытаннях і па пытаннях прыцягнення да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму.
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы аб стварэнні роўных умоў рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+