Асуджаны на 10 гадоў старшыня Партыі БНФ Кастусёў пераведзены на турэмны рэжым

16 студзеня, Позірк. Суд пастанавіў перавесці старшыню дэ-юрэ ліквідаванай уладамі Партыі БНФ Рыгора Кастусёва на турэмны рэжым, паведаміў 15 студзеня зяць палітыка Дзмітрый Антончык.
“Сёння адбыўся “суд” па змене рэжыму ўтрымання Рыгора Кастусёва. Суддзя накіраваў на турэмны рэжым. Пасяджэнне праходзіла па відэасувязі. Куды і калі пераводзяць, пакуль не вядома”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Летась у лістападзе Антончык паведамляў, што Кастусёў знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу, у чэрвені і ліпені палітыка сама меней чатыры разы адпраўлялі ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Мужчыну пазбавілі спатканняў са сваякамі, у яго адабралі асабістыя запісы і кантакты для перапіскі.
Прызнаны палітвязнем 66-гадовы Кастусёў, які пакутуе ад анкалагічнага захворвання, знаходзіцца ў няволі з 12 красавіка 2021 года. 5 верасня 2022 года Мінскі абласны суд (суддзя Уладзімір Арэшка) прыгаварыў палітыка да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам) у рамках палітычна матываванай “справы змоўшчыкаў”. Кастусёў віну не прызнаў.
29 лістапада Вярхоўны суд адхіліў яго скаргу і пакінуў вырак у сіле.
9 снежня 2022 года МУС унесла палітвязня ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
14 жніўня 2023 года Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ. Палітычная структура, пазбаўленая рэгістрацыі ў Беларусі, працягвае існаваць, яе суб’ектнасць прызнаецца на міжнародным узроўні.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


