Ціханоўская: У заходніх дэмакратый няма паслядоўнай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі
18 кастрычніка, Позірк. “Ні ў Вялікабрытаніі, ні ў іншых заходніх дэмакратый” няма “паслядоўнай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі”, заявіла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 17 кастрычніка ў Лонданскім універсітэце Саўт Бэнк на арганізаваным дыяспарай беларуска-брытанскім форуме.
Галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што форум быў прысвечаны брытанскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі.
Ціханоўская падчас выступу звярнула ўвагу на тое, што адсутнасць стратэгіі па Беларусі адрознівае Захад ад Расіі, якая “выразна ведае, чаго хоча”, — зрабіць “рабскую, паслухмяную калонію”.
Яна акрэсліла пяць кірункаў, праца ў якіх, на яе думку, зробіць палітыку Вялікабрытаніі ў дачыненні да Беларусі “больш эфектыўнай”. Гэта пашырэнне падтрымкі грамадзянскай супольнасці і рэпрэсаваных, захаванне беларускага пытання ў міжнародным парадку дня, пашырэнне прызнання дэмакратычнай Беларусі, ліквідацыя пралазаў у санкцыях і ўзмацненне ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, прыцягненне рэжыму да адказнасці праз механізмы Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе.
Палітык выказала удзячнасць Лондану за “велізарную падтрымку дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі”. Паводле яе слоў, Вялікабрытанія была сярод 38 краін АБСЕ, якія запусцілі Маскоўскі механізм для Беларусі, а таксама падтрымала стварэнне платформы для збору доказаў парушэнняў правоў чалавека.
Ціханоўская таксама заклікала Вялікабрытанію падтрымаць праект “пашпарта новай Беларусі”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,75 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка