Супраца дэмсіл Беларусі з краінамі Азіі і Афрыкі стане паразай для рэжыму Лукашэнкі — Лябедзька

17 студзеня, Позірк. Палітычная прастора для працы дэмакратычных сіл Беларусі і “парадак пытанняў, якія абмяркоўваюцца”, пашыраюцца, такое меркаванне выказаў у “Парламенцкім канале” дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.
Да адпаведнай высновы ён прыйшоў у сувязі з удзелам дэмлідара ў розных мерапрыемствах Сусветнага эканамічнага форуму у Давосе (Швейцарыя), які праходзіць ў гэтыя дні.
Лябедзька звярнуў увагу на тое, што на другі дзень працы форуму дэмлідара “запрасілі на прыём да генэральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, на ўрадавы прыём да ўраду Катару, на нефармальныя сустрэчы з лідарамі краін Афрыкі”. Ціханоўская таксама “сустрэлася з Уільямам Браўдэрам — брытанскім інвэстарам, дырэктарам Hermitage Capital Management і ініцыятарам амэрыканскага “акту Магніцкага”, з прэзыдэнтам Канфэрэнцыі эўрапейскіх рабінаў Пінхасам Гольдшмітам”, адзначыў дарадца палітыка.
“Мы прызвычаіліся, што Святлана Ціханоўская выбудоўвае стасункі, камунікацыі з лідарамі еўраатлантычнай прасторы, — падкрэсліў Лябедзька. — І тут заўважны, відавочны поспех — дэмсілы цалкам выціснулі беларускага правіцеля і яго МЗС з палітычнага каляндара еўрапейскіх краін, ЗША, Канады”.
“Зараз мы фіксуем спробу зайсці на іншыя тэрыторыі, кантыненты і там знайсці палітычных хаўруснікаў. Гэта дакладна не пашкодзіць для больш паспяховай працы ў такіх арганізацыях, як ААН. Ну а калі атрымаецца супраца ў Азіі ці на афрыканскім кантыненце, то гэта і каштоўны досвед, і параза для лукашэнкаўскай дыпламатыі”, — дадаў дарадца дэмлідара.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+