Мінск 17:59

Долар і юань падаражэлі на таргах БВФБ 17 студзеня

Крыніца: unsplash.com / Eric Prouzet

17 студзеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 студзеня.

Курс долара вырас да 3,165 рубля (+0,0169, +0,54%), юаня — да 4,3645 за 10 (+0,0116, +0,27%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,5801 за 100 (-0,0089, -0,25%), еўра — да 3,4266 (-0,0104, -0,3%).

На мінулым працоўным тыдні (8–12 студзеня) курс долара знізіўся на 1,4% (з 3,1986 да 3,1537), юаня — на 1,3% (з 4,439 да 4,3793 за 10), еўра — на 0,69% (з 3,4995 да 3,4754); расійскі рубель падаражэў на 1,91% (з 3,5085 да 3,5755 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 2023 год павялічыўся на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рублі). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: