Памёр грамадскі і палітычны дзеяч Уладзімір Нісцюк

Уладзімір Нісцюк
Фота: БСДП
17 студзеня, Позірк. Стала вядома, што 15 лістапада 2023 года памёр былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), паведамляет прэс-служба партыі.
Яму было 73 гады. Нісцюк пакутаваў на рак.
Уладзімір Нісцюк — падпалкоўнік запасу, ваенны перакладчык нямецкай мовы, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання і падтрымаў імпічмент Аляксандру Лукашэнку ў 1996 годзе, які скончыўся няплённа.
У БСДП быў намеснікам старшыні. У 2008 годзе сышоў з партыі праз канфлікт з абраннем старшынёй арганізацыі Анатоля Ляўковіча.
Пасля гэтага адышоў ад палітыкі і займаўся развіццём альтарнатыўнай энергетыкі. Працаваў дырэктарам ТАА “Белветраэнерга” і выканаўчым дырэктарам асацыяцыі “Узнаўляльная энергетыка”.
Стужка навін
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


