Праваабаронцы: У Драгічыне жорстка затрыманыя шэсць чалавек — адзін “сыходзіў крывёю” і трапіў у рэанімацыю

18 студзеня , Позірк. У Драгічыне і вёсцы Сварынь (Брэсцкая вобласць) 16 студзеня затрыманыя шэсць чалавек — адзін з іх трапіў у рэанімацыю, паведамляе праваабарончы партал “Берасцейская Вясна”.
Паводле звестак праваабаронцаў, ён “доўга ляжаў на зямлі ды сыходзіў крывёю”. Пазней яго даставілі ў рэанімацыю. Далейшы лёс мужчыны невядомы.
Адзначаецца, што афіцыйнай нагодай для вобшукаў стаў пошук зброі. Вобшукі праходзілі брутальна: “зрывалася падлога і навясныя столі ў дамах, выбіваліся вокны ў машынах”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, мужчын аб’ядноўвае тое, што яны займаюцца прымежным гандлем (“чаўночным бізнесам”).
Па стане на 17 студзеня мінімум адзін з затрыманых быў вызвалены.
Брутальныя затрыманні ў Беларусі не спыняюцца з 2020 года. У 2023-м і ў студзені гэтага года было некалькі выпадкаў выкарыстання сілавікамі зброі.
15 студзеня з выкарыстаннем зброі сілавікі затрымлівалі на вуліцы Малініна ў Мінску падазронага ў хабарніцтве. Каб не даць яму збегчы, яны стралялі па колах аўто. Акрамя супрацоўнікаў ГУБАЗІК МУС у затрыманні ўдзельнічалі байцы спецатрада хуткага рэагавання.
21 лістапада 2023-га супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС па Мінскай вобласці і АМАП УУС Мінаблвыканкама прыбылі ў адзін з дамоў у вёсцы Вялікі Лес (Крупскі раён, Мінская вобласць). Паводле іх звестак, там знаходзілася “група ўзброеных людзей” — 62-гадовы гаспадар дома з двума сынамі 36 і 19 гадоў.
Бацьку і старэйшага сына затрымалі. Агонь быў адкрыты па 19-гадовым юнаку, які, як сцвярджалася, “выйшаў на супрацоўнікаў з двума нажамі, выказваючы пагрозы”. Яго даставілі ў бальніцу.
МУС апублікавала відэазапіс, на якім бачна: мінімум пяць амапаўцаў у поўнай амуніцыі (некаторыя са шчытамі) спачатку выломліваюць замок у дзверы металічнага плота, затым аказваюцца перад адчыненымі дзвярыма дома. З яго выходзяць мужчыны без зброі і на патрабаванне сілавікоў беспярэчна кладуцца на зямлю.
За дзень да гэтага прэс-служба МУС паведаміла пра тое, што 19 лістапада быў забіты жыхар вёскі Ліскі (Гомельская вобласць), які меў у руках зброю. Супрацоўнікі МУС зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, затым адзін на паражэнне. Мужчына памёр у бальніцы.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства