Экс-прэм’ер Швецыі Більт запрасіў Ціханоўскую наведаць яго краіну

18 студзеня, Позірк. Запрашэнне наведаць Швецыю атрымала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ад былога прэм’ер-міністра гэтай скандынаўскай краіны, сустаршыні Еўрапейскай рады па міжнародных стасунках Карла Більта, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.
Сустрэча адбылася 18 студзеня ў Давосе (Швейцарыя), дзе ў гэтыя дні праходзіць Сусветны эканамічны форум. Ціханоўская і Більт “абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне і ў Беларусі”, шведскі палітык “выказаў падтрымку беларускаму народу”.
Дэмлідар таксама сустрэлася з кіраўніком ірландскага ўрада Лео Варадкарам. Яна выказала падзяку Ірландыі за падтрымку культурніцкіх ініцыятываў і дапамогу на міжнароднай арэне.
На сустрэчы з былым прэм’ер-міністарам Фінляндыі Санай Марын, якая “доўжылася больш за 45 хвілін”, Ціханоўская паведаміла пра вынікі беларуска-фінскай канферэнцыі, што адбылася ў Хельсінкі на мінулым тыдні, нагадала пра рэпрэсіі ў Беларусі. Яна прапанавала суразмоўцы “падтрымаць беларускіх палітвязняў”, у прыватнасці “ўзяць патранаж над адным з іх”.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, Марын цяпер працуе ў Інстытуце Тоні Блэра, які сярод іншага кансультуе ўрады Малдовы і Украіны. У гэтым кантэксце Ціханоўская абмеркавала з ёй магчымую супраца паміж дэмсіламі Беларусі і згаданым інстытутам.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства