“Карта паляка” шкодзіць нацбяспецы Беларусі, атрымліваць гэты дакумент недапушчальна — Бягун
18 студзеня, Позірк. У Беларусі праводзіцца “комплекс мерапрыемстваў”, каб “пераканаць грамадзян, што “карта паляка” шкодзіць, у тым ліку нацыянальнай бяспецы Беларусі, і выкарыстоўваць яе на тэрыторыі Беларусі, і атрымліваць “карту паляка” недапушчальна”, заявіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун 18 студзеня ў эфіры праграмы “Маркаў. Нічога асабістага” на тэлеканале АНТ.
Паводле слоў міліцэйскага начальніка, чалавек з “картай паляка” абавязаны ведаць Канстытуцыю Польшчы, выканаць “цэлы шэраг іншых фармальнасцяў”, для яго дзейнічае спрошчаная працэдура натуралізацыі — “атрымання грамадзянства Польшчы”.
“Дзяржава выдатна разумее і пагрозы, і рызыкі ад гэтага ўсяго, і робіць шэраг крокаў для таго, каб мінімізаваць жаданне грамадзян Беларусі атрымліваць “карту паляка”, — заявіў ён.
Бягун сцвярджае, што “толькі за паўгода мінулага” зафіксавана “больш за 100 выпадкаў, калі грамадзяне публічна звярнуліся” да МУС, “каб адмовіцца ад “карты паляка”.
Дзяржаўныя службоўцы, сказаў прадстаўнік міністэрства, “добраахвотна адмаўляюцца ад “карты паляка”, паколькі наяўнасць замежнага дакумента ў іх або “пэўных службовых асоб, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў”, недапушчальная.
Грамадзяне, якія прэтэндуюць на дэпутацкі мандат, паводле слоў Бягуна, спачатку будуць правераныя на наяўнасць другога грамадзянства або “карты паляка”, толькі пасля гэтага іх зарэгіструюць кандыдатамі.
“Мы правяраем не толькі па той інфармацыі, якую нам грамадзяне падалі добраахвотна, калі яны заявілі пра наяўнасць замежнага грамадзянства. Органы ўнутраных спраў маюць таксама і іншыя крыніцы інфармацыі, якія пацвярджаюць наяўнасць у асобы замежнага грамадзянства”, — адзначыў ён. Чыноўнік дадаў, што грамадзяніна пазбавяць дэпутацкага мандата, калі пасля абрання выявіцца раней “удала схаваны” замежны дакумент.
Бягун не канкрэтызаваў, якімі метадамі ўлады пераконваюць грамадзян не атрымліваць “карту паляка”, аднак вядома, што з канца мінулага года сілавікі прымушаюць закрывацца школы польскай мовы. Паводле наяўных звестак, у краіне спынілі дзейнасць каля дзясятка арганізацый, якія яму навучалі.
Аляксандр Лукашэнка, разважаючы пра ўладальнікаў “карты паляка” 1 жніўня 2023 года, выказаў меркаванне, што “пераціскаць не трэба людзей”.
“Вось я ў Гродне з многімі знаёмы. Яны і ва ўладзе працуюць. Але “карта паляка” ў іх у кішэні ляжыць. Я кажу: “Мужыкі, ну як так?” <…> Ну, кажа, усе бралі, мы ўзялі. Там паехаць некуды, яшчэ нейкая перавага была. Ну, усе атрымлівалі, кажа, і мы атрымалі. Не хочацца падразаць гэтых людзей. Таму мы робім акуратныя крокі”, — сказаў ён.
11 ліпеня 2023 года пачалі дзейнічаць змены ў закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”, якія сярод іншага дазваляюць уладам пазбаўляць грамадзянства, набытага паводле права нараджэння, асоб, асуджаных за “экстрэмізм”, якія хаваюцца ад пакарання.
Таксама карэкціроўкі абавязваюць грамадзян на працягу трох месяцаў пасля атрымання замежнага грамадзянства, дазволу на жыхарства, іншых дакументаў, якія даюць дадатковыя правы на тэрыторыі іншых краін (у тым ліку “карты паляка”), паведамляць пра гэта кампетэнтным органам.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+