Літоўскія ўлады сумняюцца, што затрыманыя ў Вільнюсе беларусы “хацелі палюбавацца сталіцай”

19 студзеня, Позірк. У версію двух беларусаў, затрыманых у Вільнюсе ўвечары 17 студзеня, “паверыць складана”, заявіў тэлерадыёкампаніі LRT кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы (САДМ) Літвы Рустам Любаеў.
“Паводле іх слоў, яны ехалі транзітам і хацелі палюбавацца сталіцай, таму вырашылі сысці ў Вільнюсе, — цытуе Любаева партал навінаў Delfi. — Гэтыя людзі ехалі транзітам з Калінінграда ў Санкт-Пецярбург, мабыць, яны проста хацелі сысці ў Літве”.
Кіраўнік САДМ падкрэсліў, што на гэты момант грамадзяне трэціх краін, якія могуць прыехаць у Літву, могуць выйсці з цягніка ў Кене або Кібартаі. “Такіх выпадкаў у іншых гарадах бывае няшмат — за 2023ты ніводнага”, — сказаў чыноўнік.
17 студзеня каля 22:20 двое грамадзян Беларусі 1980 і 1972 гадоў нараджэння выйшлі з вагона цягніка, які рухаўся транзітам праз тэрыторыю Літвы, і былі спыненыя супрацоўнікамі службы бяспекі чыгуначнай станцыі ў Вільнюсе.
Паведамлялася, што беларусаў вярнулі ў цягнік, і, каб пазбегнуць паўтарэння спробаў трапіць на тэрыторыю Літвы, суправадзілі да мяжы з Беларуссю.
Улады Літвы неаднаразова выказвалі асцярогі, што беларусы, якія знаходзяцца або прыязджаюць у краіну, могуць быць завербаваныя спецслужбамі сваёй дзяржавы.
3 снежня 2023 года кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы Дарус Яўнішкіс заявіў у інтэрв’ю LRT, што частка грамадзян Беларусі “ездзіць туды і назад, ездзіць з Літвы ў Беларусь” і ўяўляе цікавасць для беларускіх спецслужбаў.
“Вядома, у іх там ёсць сваякі і пэўныя інтарэсы, тым больш у іх ёсць беларускія пашпарты. Але гэта, без сумневу, стварае беларускім спецслужбам пэўныя магчымасці для вярбоўкі, для аказання ўплыву, збору інфармацыі аб працэсах у Літве”, — сказаў Яўнішкіс.
Кіраўнік ДДБ падкрэсліў, што вярбоўкай можа займацца не толькі беларускі КДБ, але і іншыя сілавыя структуры.
“У Беларусі ёсць яшчэ і ГРУ, так званая ваенная разведка, а таксама так званы ГУБАЗіК, гэта значыць упраўленне МУС па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй”, — адзначыў Яўнішкіс.
Актыўнасць беларускіх спецслужбаў у Літве, дадаў ён, узрасла з 2020 года, пасля таго “як усе пратэсты і ўсе падзеі ў Беларусі скончыліся”, пазней “трыгерам паслужыла агрэсія Расіі супраць Украіны”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка