“Вольны беларускі ўніверсітэт” працягне працаваць, не зважаючы на “экстрэмісцкі” статус

20 студзеня, Позірк. “Вольны беларускі ўніверсітэт”, прызнаны ў Беларусі “экстрэмісцкім фарміраваннем”, працягне працаваць, не зважаючы на гэты статус, вынікае з заявы ўстановы.
“У сувязі з атакай на ВБЎ з боку спецслужбаў рэжыму Вольны Беларускі Ўніверсітэт заяўляе, што займаецца выключна адукацыйнай дзейнасцю дзеля пашырэння сучасных ведаў пра эканоміку, палітыку, грамадства і гісторыю сярод беларусаў, — адзначана ў паведамленні (захаваны аўтарскі стыль). — Цкаванне ВБЎ з боку архаічнага і ўсё больш нямоглага рэжыму не спыніць нас у выкананні нашай місіі па развіцці акадэмічных свабодаў і крытычнага мыслення ў Беларусі, фармаванні еўрапейскіх і нацыянальных каштоўнасцяў у беларусаў”.
Установа падкрэсліла, што для яе прыярытэтам ёсць бяспека людзей, таму параіла “беларусам, якія застаюцца на нашай Радзіме або вяртаюцца туды”, адпісацца ад “публічных акаўнтаў ВБЎ у сацыяльных сетках”, выдаліць “гісторыю наведвання інфармацыйных рэсурсаў ВБЎ, а таксама паведамленняў у перапісцы ці каментавання / упадабання нашых допісаў”.
“Нашы курсы былі і застануцца адкрытымі для ўсіх беларусаў добрае волі ва ўсіх краінах пры належных захадах бяспекі і ананімнага ўдзелу”, — падкрэслена ў заяве.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў “Вольны беларускі ўніверсітэт” “экстрэмісцкім фарміраваннем” 15 студзеня. У тлумачэнні сцвярджаецца, што “ініцыятыва ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў і пры фінансавай і іншай падтрымцы Фонду імя Адэнаўэра, Польска-амерыканскага фонду свабоды, Еўрапейскага фонду за дэмакратыю, амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску, дэлегацыі Еўрапейскага парламента па пытаннях Беларусі”.
“Вольны беларускі ўніверсітэт” быў створаны ў 2017 годзе па ініцыятыве беларускіх навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, сярод якіх Святлана Алексіевіч, Алесь Бяляцкі, Анжаліка Борыс, Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства