“Экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнаныя “Радыё Рацыя”, дзве ініцыятывы і супольнасць тэлеграм-канала

23 студзеня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 16 студзеня прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” “Беларускае Радыё Рацыя”, якое працуе з польскага Беластоку.
У абноўленым спісе на сайце Міністэрства ўнутраных спраў асобамі, датычнымі да гэтага “фарміравання”, пазначаныя “грамадзянін Рэспублікі Польша Wappa Eugeniusz” (старшыня праўлення Яўген Вапа) и “грамадзянін Рэспублікі Беларусь Валошын Яўген Юр’евіч” (журналіст).
У докуменце пералічаныя сайт “Радыё Рацыя”, яго старонкі ў “Інстаграме”, “УКантакце”, “Фэйсбуку”, “Тэлеграме”, Х, а таксама ютуб-канал.
“Радыё Рацыя” знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Польшчы. Згодна з інфармацыяй на сайце медыя, яно “суфінансуецца ў рамках польскага супрацоўніцтва ў галіне развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча”.
У кастрычніку 2023 года суд прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт тэлеграм-канала, старонкі ў “Фэйсбуку” і лагатып “Радыё Рацыя”.
16 студзеня КДБ таксама прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і ўдзельнікаў” тэлеграм-канала “КОТОС: местное самоуправление”. Да гэтай ініцыятывы, як сцвярджае спецслужба, маюць дачыненне Вольга Цесакова (былы дэпутат Мінгарсавета, якая ў 2020 годзе асудзіла дзеянні ўладаў) і Дзмітрый Кухлей.
У гэты ж дзень камітэт надаў статус “экстрэмісцкага фарміровання” праекту харчовай дапамогі INeedHelpBY на чале з Філіпам Гаўрышавым, а таксама супольнасці тэлеграм-канала “Триэлит” (датычнымі асобамі пазначаныя Павел Аляксееў, Кірыл Шчамялёў, Яніна Андраюк, Аляксей Чарнак, Уладзімір Балабановіч , Вадзім Рушкевіч, Юры Слабодчыкаў, Аляксандр Карцаў).

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

