Палітвязнямі прызнаныя яшчэ сем чалавек, у тым ліку фотажурналіст Зянкоў

23 студзеня, Позірк. Фотажурналіст і відэааператар з Барысава (Мінская вобласць) Аляксандр Зянкоў прызнаны палітвязнем, усяго такі статус 23 студзеня стрымалі сем чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Зянкова затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў яго доме ў Барысаве. 12 студзеня яго справу пачалі разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Чарговае пасяджэнне прызначана на 25 студзеня.
Журналіста абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Зянкоў супрацоўнічаў з недзяржаўнымі СМІ, у тым ліку з барысаўскім сайтам ex-Press.by (цяпер ex-press.live), кантэнт якога двойчы прызнаваўся “экстрэмісцкімі матэрыяламі” (у кастрычніку 2021 года і лютым 2023-га). Рэдакцыя сайта была прылічаная да “экстрэмісцкіх фарміраванняў” у лістападзе 2023-га.
Палітвязнямі таксама прызнаныя Ксенія Хадырава, Віталь Максімчук, Галіна Краснянская, Ірына Бандарэнка, Надзея Каранкевіч і Аляксандр Бойка.
Хадырава, Бандарэнка і Каранкевіч узятыя пад варту ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкая дзейнасці) за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам.
Максімчук затрыманы паводле арт. 3611, Бойка — паводле ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК.
Краснянская прыгавораная да 5 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 3613 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
У сваёй заяве праваабаронцы заклікалі ўлады спыніць палітычныя рэпрэсіі і вызваліць палітзняволеных.
Акрамя “Вясны” заяву падпісалі Human Constanta, “Прававая ініцыятыва”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
На 23 студзеня ў Беларусі 1.415 палітвязняў.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства