Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць рашуча адрэагаваць на масавыя затрыманні і ператрусы ў Беларусі
24 студзеня, Позірк. “Я шакавана ⟨…⟩ рэйдамі беларускага рэжыму супраць сем’яў палітычных зняволеных. Я заклікаю сусветную супольнасць рашуча адрэагаваць на гэтае злачынства”, — напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сацсетцы X.
Ціханоўская адзначыла, што сярод затрыманых жонка прыгаворанага да 14 гадоў зняволення палітыка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
23 студзеня ў межах масавых ператрусаў і затрыманняў па ўсёй краіне былі затрыманыя дзясяткі людзей, на вечар праваабаронцам былі вядомыя імёны 84 затрыманых.
Паводле інфармацыі цэнтра “Вясна”, “частку з іх затрымалі, у некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі”.
Адзначаецца, што пры вызваленні сілавікі ўручаюць “падпіскі аб неразгалошванні”.
“У пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці” і “ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях”, — удакладняецца ў паведамленні.
Дакладная колькасць затрыманых не называецца.
Частка затрыманняў, паводле папярэдняй інфармацыі, звязана з арганізацыяй INeedHelpBY — ініцыятывай па аказанні харчовай дапамогі рэпрэсаваным. 23 студзеня КДБ прызнаў яе “экстрэмісцкім фармаваннем”.
“Позірку” вядома мінімум пра сем затрыманняў: у Віцебскай вобласці затрымана не менш за пяць чалавек — тры ў Наваполацку, два ў Полацку, яшчэ два — у іншых рэгіёнах.
Як паведамілі “Позірку” крыніцы, апытанні праводзіліся ў КДБ і Следчым камітэце, сілавікоў цікавілі харчовыя перадачы, якія родныя палітвязняў атрымлівалі праз сэрвіс дастаўкі гандлёвай сеткі “Еўраопт”. У некаторых затрыманых пасля ператрусаў была канфіскаваная тэхніка.
Гл. таксама:
У Беларусі хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў (дапоўнена)
СМІ: Затрымана Марына Адамовіч — жонка палітвязня Статкевіча (дапоўнена)
Ціханоўская: Сёння ніхто ў Беларусі не можа адчуваць сябе ў бяспецы
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка