Жонка Статкевіча Марына Адамовіч арыштаваная на 15 сутак (дапоўнена)

24 студзеня, Позірк. Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, затрыманая напярэдадні, арыштаваная на 15 сутак, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Суд Заводскага раёна Мінска прызнаў 24 студзеня Адамовіч вінаватай па арт. 19.1. КаАП (дробнае хуліганства).
Жанчыну затрымалі 23 студзеня падчас рэйду супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі (і, верагодна, іншых сілавых структур), падчас якога праводзіліся масавыя затрыманні сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў, усяго не менш за 84 чалавекі.
Па дадзеных праваабаронцаў, некаторыя з затрыманняў звязаныя з IneedHelp — праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным. 23 студзеня ініцыятыва была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”.
9 студзеня яна напісала ў “Фэйсбуку”, што цягам 11 месяцаў не атрымлівала ніякай інфармацыі пра мужа.
У гэты ж дзень стала вядома, што Статкевіч, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №13 (Глыбокае, Віцебская вобласць), змешчаны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
Аб’яднанне былых сілавікоў ByPol паведаміла, што адміністрацыяй калоніі Статкевіч “у мінулым годзе неаднаразова падвяргаўся дысцыплінарным спагнанням, акрамя таго на яго сабраны матэрыял для ўзбуджэння крымінальнай справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі)”.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” (не зарэгістраваная) Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Мінску. 14 снежня 2021 года суд прыгаварыў яго да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).
31 траўня 2022 года Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў. 20 чэрвеня таго ж года Статкевіч быў пераведзены з Гомельскага следчага ізалятара № 3 у папраўчую калонію № 13, адміністрацыя якой паставіла яго на ўлік як “схільнага да экстрэмізму”, у жніўні змясціла на паўгода ў адзіночную камеру, у верасні — у штрафны ізалятар.
Унесены ў “пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
28 ліпеня 2023 года крыніца, блізкая да сям’і Статкевіча, паведаміла “Позірку”, што стан ягонага здароўя ў калоніі пагоршыўся.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+