Мінінфарм на месяц забараніў працаваць выдаўцу Раману Цымбераву

Фота: сацсеткі Рамана Цымберава
24 студзеня, Позірк. Пасведчанне на вядзенне дзейнасці мінскага выдаўца Рамана Цымберава прыпыненае на месяц, паведаміў 24 студзеня сайт Міністэрства інфармацыі.
Падставай для такога рашэння, як сцвярджаецца, паслужыла тое, што выдавец парушыў “парадак рассылання абавязковага бясплатнага экзэмпляра друкаваных выданняў”.
Кнігі, якія выдае Цымбераў, прадаюцца на яго сайце kniger.by, а таксама ў гандлёвым цэнтры “Купалаўскі” (галерэя ў падземным пераходзе, які вядзе да станцыі метро “Кастрычніцкая”).
Цымбераў з’яўляецца адным з найбольш вядомых выдаўцоў беларускай гістарычнай і мастацкай літаратуры. Сярод іншага выпусціў аповесць Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”, якая стала пераможцам Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2021 годзе.
Стужка навін
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–21 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка