Барэль: Рэжым Лукашэнкі працягвае тактыку запалохваньня і рэпрэсій
25 студзеня, Позірк. “Рэжым [Аляксандра] Лукашэнка працягвае сваю годную шкадавання тактыку запалохвання і рэпрэсій супраць сваіх крытыкаў і патэнцыйных палітычных апанентаў напярэдадні “выбараў” у лютым”, — гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.
У дакуменце зазначаецца, што “Еўрапейскі саюз самым рашучым чынам асуджае нядаўнюю хвалю рэпрэсій супраць былых палітзняволеных, якія засталіся ў Беларусі, а таксама сваякоў палітзняволеных”.
“У выніку рэйдаў і ператрусаў, праведзеных сілавымі структурамі рэжыму, пацярпелі больш за 100 чалавек, многія з якіх былі арыштаваныя”, зазначаецца ў заяве.
Барэль заклікаў улады Беларусі “ўстрымацца ад далейшых рэпрэсій і гвалту, накіраваных супраць беларускага народа, і выконваць міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку неадкладна і безумоўна вызваліць усіх адвольна затрыманых і спыніць неправамерныя судовыя пераследы”.
“ЕC салідарны з народам Беларусі і будзе працягваць падтрымліваць яго на шляху да незалежнай і дэмакратычнай краіны. Грамадзяне Беларусі заслугоўваюць права быць прадстаўленымі тымі, каго яны свабодна выбіраюць на празрыстых, свабодных і справядлівых выбарах”, — сказаў на заканчэнне кіраўнік дыпламатыі ЕС.
23 студзеня па ўсёй краіне пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў сваякоў палітычных зняволеных, былых палітвязняў і інш. Некаторыя з затрыманняў звязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які 16 студзеня быў прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Сярод іншых была затрыманая і на наступны дзень арыштаваная на 15 сутак Марына Адамовіч — жонка прызнанага палітвязнем апазіцыйнага лідара Мікалая Статкевіча, які асуджаны на 14 гадоў зняволення ва ўмовах асаблівага рэжыму ў межах “справы Ціханоўскага”.
25 студзеня сузаснавальнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што “падчас аблавы з 23 студзеня па сённяшні дзень” устаноўлена не менш як 143 “факты затрыманняў”.
Паводле абноўленых даных праваабаронцаў, усяго пераследу зазналі не менш за 159 чалавек.
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства