Дзярждэп ЗША асудзіў спробы рэжыму Лукашэнкі перашкодзіць дэмакратычным памкненням беларусаў

26 студзеня, Позірк. Злучаныя Штаты Амерыкі “асуджаюць нядаўнія рэйды і затрыманні, ажыццёўленыя рэжымам Лукашэнкі, а таксама напады на правы чалавека і спробы перашкодзіць дэмакратычным памкненням народа Беларусі”, гаворыцца ў апублікаванай 25 студзеня заяве прэс-сакратара дзяржаўнага дэпартамента ЗША Мэцью Мілера.
Вашынгтон мае намер “працягваць з дапамогай санкцый і іншых сродкаў прыцягваць рэжым да адказнасці за яго жорсткія ўнутраныя рэпрэсіі, а таксама за яго працяглую падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны”.
У той жа дзень з рашучым асуджэннем “нядаўняй хвалі рэпрэсій супраць былых палітвязняў, якія засталіся ў Беларусі, а таксама сваякоў палітвязняў” выступіў Еўрасаюз.
23 студзеня па ўсёй краіне пракацілася хваля вобшукаў і затрыманняў сваякоў палітычных зняволеных, былых палітвязняў ды інш. Некаторыя з затрыманняў звязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які 16 студзеня быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Сярод іншых была затрыманая і на наступны дзень арыштаваная на 15 сутак Марына Адамовіч — жонка прызнанага палітвязнем апазіцыйнага лідара Мікалая Статкевіча, які асуджаны на 14 гадоў зняволення ва ўмовах асаблівага рэжыму ў рамках “справы Ціханоўскага”.
Паводле даных праваабаронцаў, пераследу падвергнулася не менш за 159 чалавек.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка