За год у адукацыйных установах з’явілася больш за 500 “экспазіцый пра генацыд беларускага народа” — РЦЭК

26 студзеня, Позірк. За год ва ўстановах адукацыі, у асноўным у школах, створана 500 “экспазіцый пра генацыд беларускага народа”, вынікае з заявы дырэктара Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (РЦЭК) Алены Ануфровіч на прэс-канферэнцыі 26 студзеня ў Мінску.
За ўвесь час, паводле яе слоў, у 1,5 тыс. музеяў адукацыйных устаноў з’явілася больш за 3 тыс. такіх экспазіцый.
Мінадукацыі абавязала школы падрыхтаваць музеі ці музейныя пакоі на тэму генацыду ў 2022 годзе. Паводле даных Генеральнай пракуратуры, на канец 2022 года дзейнічала больш за 2.500 адпаведных музейных экспазіцый у школах, якіх у краіне 2.865.
Ануфровіч заявіла, што “акцэнт праектаў” цэнтра, якія яна ўзначальвае, “будзе зроблены на максімальнае наведванне навучэнцамі аб’ектаў, прысвечаных патрыятычнай тэматыцы”.
“Мінадукацыі рэкамендуе выкарыстоўваць фонды музеяў не толькі самой установе адукацыі, але і арганізаваць узаемныя наведванні — падчас экскурсійных выездаў у іншыя рэгіёны наведваць гэтыя музеі. Мы рыхтуем інтэрактыўную мапу, каб з яе дапамогай пры выбары маршруту можна было даведацца, які школьны музей можна наведаць”, — паведаміла кіраўніца РЦЭК.
Тэму “генацыду беларускага народа” ўлады пачалі актыўна прасоўваць каля трох гадоў таму, за яго публічнае адмаўленне ўвялі крымінальную адказнасць. Пры гэтым прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ўвесь час праводзіць паралель паміж гітлераўцамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалту з боку сілавікоў.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



