Экс-амбасадар Кізім хутка будзе прызначаны спецпрадстаўніком Украіны па Беларусі — “Парламенцкі канал”

29 студзеня, Позірк. У бліжэйшы час будзе прынятае рашэнне аб прызначэнні экс-амбасадара Ігара Кізіма спецыяльным прадстаўніком Украіны па Беларусі. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў Вярхоўнай Радзе паведамляе “Парламенцкі канал”, звязаны з дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатолем Лябедзькам.
“За ўвядзенне пасады спецпрадстаўніка па Беларусі выступалі многія беларускія і украінскія палітыкі, ў тым ліку група экспертаў ад Форума братоў Астрожскіх, якая звярталася з такой прапановай да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага”, — адзначана ў паведамленні.
Ігар Кізім быў прызначаны на пасаду амбасадара ў Беларусі 16 лютага 2017 года ўказам тагачаснага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Дыпламат заставаўся ў Мінску нават пасля пачатку падтрыманага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.
19 красавіка 2023 года Кізім быў адкліканы ў Кіеў для кансультацый пасля сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніком г.зв. “Данецкай Народнай Рэспублікі” Дзянісам Пушыліным. Украінскія ўлады назвалі візіт Пушыліна ў Мінск “спробай легітымізацыі гэтага прадстаўніка расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку”.
Кізім у Беларусь так і не вярнуўся. 22 чэрвеня дзейны прэзідэнт Уладзімір Зяленскі вызваліў яго ад пасады амбасадара.
Раней сваіх спецыяльных прадстаўнікоў па Беларусі, адказных за супрацу з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, прызначыў шэраг краін, сярод якіх Швецыя (Крысціна Юханэсан), Літва (Аста Андрыяўскене), Польшча (Артур Міхальскі), Эстонія (Марка Каплімаа).

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства