Камандзіры палка Каліноўскага наведалі ў Празе офіс дэмсіл і сустрэліся з чэшскімі палітыкамі

29 студзеня, Позірк. Падчас візіту ў Прагу камандзір палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс Прохараў і яго намеснік Вадзім Кабанчук сустрэліся з упаўнаважаным ураду Чэхіі па аднаўленні Украіны і экс-намеснікам міністра абароны Томашам Копэчным, а таксама з прадстаўнікамі парламенцкай групы сяброў свабоднай Беларусі Марэкам Жэнішакам і Ондржэем Коларжам, паведамляе прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
“Чэхі выказалі захапленне смеласцю і рашучасцю беларускіх ваяроў, якія бароняць Украіну і нацыянальны гонар беларусаў. Вітанні і найлепшыя зычанні ПКК і іншым беларускім фармаванням перадаў таксама прэзідэнт Чэхіі Петр Павел, у мінулым генерал арміі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што прадстаўнікі палка наведалі Офіс дэмакратычных сіл ў Чэхіі, правялі тэлефонную размову са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і пабывалі на Ольшанскіх могілках, дзе пахаваныя прэзідэнты БНР Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка.
Прадстаўнікі палка наведалі Прагу ў межах турнэ па краінах ЕС. Першая сустрэча адбылася 21 студзеня ў Варшаве, 26 студзеня вайскоўцы наведалі Берлін, дзе было абмеркавана наладжванне новых сувязяў з беларускімі дыяспарамі і пошук добраахвотнікаў.
9 сакавіка 2022 года быў створаны батальён імя Кастуся Каліноўскага. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад УСУ. Неўзабаве, 21 траўня, было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля “Тэрор” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня 2023 года ПКК абвясціў аб стварэнні батальёна “Western” з удзелам замежнікаў. У яго склад увайшлі “афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы досвед у Іраку і Афганістане”.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаМіністр працы прызнала наяўнасць больш за 200 тыс. вакансій, заявіўшы пра “планамерны рост“ іх колькасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 5 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на форуме ў Седоне: Прыярытэт — вызваленне палітвязняў, спыненне замахаў РФ на Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале толькі ў Мінску і Мінскай вобласці было нанята працаўнікоў больш, чым звольненаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі з краінамі па-за СНД за год вырасла на 45,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+