Мінабароны: Падраздзяленні Узброеных сіл Беларусі на мяжы нікому не пагражаюць

30 студзеня, Позірк. Узброеныя сілы Беларусі працягваюць выконваць задачу па ўзмацненні ўчасткаў мяжы на паўднёвым напрамку, паведаміла 30 студзеня прэс-служба Міністэрства абароны.
Ведамства сцвярджае, што асноўная мэта знаходжання войскаў на мяжы заключаецца ў “гарантаванні бяспекі грамадзян”, “спыненні парушэння дзяржмяжы”, “выключэнні каналаў пастаўкі зброі і боепрыпасаў”. Адзначаецца, што пад ахову ўзятыя “важныя аб’екты, уключаючы дарогі і пуцеправоды”.
“Комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на супрацьдзеянне магчымым пагрозам, праводзіцца на ўчастках па перыметры паўднёвай часткі краіны, — гаворыцца ў паведамленні. — На гэтым напрамку задзейнічаны асабовы склад сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл. Асаблівую ўвагу асабовы склад надае працы на кантрольна-прапускных пунктах”.
Мінабароны заяўляе, што падраздзяленні УС, якія знаходзяцца на ўзмацненні ўчасткаў мяжы Беларусь, “нікому не пагражаюць, але пры гэтым надзейна абараняюць Радзіму, яе суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць”.
19 студзеня камандуючы Аб’яднанымі сіламі ўкраінскіх Узброеных сіл Сяргей Наеў заяўляў, што з беларускага боку “акрамя падраздзяленняў пагранічнай службы ўздоўж мяжы ўтрымліваецца каля 1.800 чалавек са складу Узброеных сіл”.
“Вайсковымі і праваахоўнымі падраздзяленнямі на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі, нарошчваецца сістэма назірання і інжынерна-фартыфікацыйнае абсталяванне мясцовасці ўздоўж мяжы”, — адзначыў ён.
24 лютага 2022 года Расія ўварвалася ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Улады ў Мінску, якія падтрымалі агрэсію Крамля, неаднаразова абвінавачвалі ўкраінскіх вайскоўцаў на мяжы ў правакацыйных паводзінах.
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства



