I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне пройдзе 1 сакавіка — ABBA

30 студзеня, Позірк. Aсацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) сумесна з Дэпартаментам гандлю Злучаных Штатаў Амерыкі правядзе 1 сакавіка І Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне, паведамляе прэс-служба ABBA.
Адзначаецца, што “прадстаўнікі бізнесу, топ-менеджары, палітыкі, фінансісты і актыўныя дзеячы беларускай дыяспары” абмяркуюць на форуме “запыты і патрэбы беларускага бізнесу ў ЗША і пытанні фармавання беларускай бізнес-супольнасці за мяжой”.
На сустрэчу запрашаюцца “прадпрымальнікі з беларускімі каранямі за мяжой, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу, а таксама буйныя бізнесоўцы і інвестары”. Чакаецца, што ўдзел у ёй возьмуць “беларусы ЗША, бізнесоўцы з Еўрапейскага саюза”.
Мэтамі форуму заяўленыя “пашырэнне геаграфіі беларускіх бізнесаў замежжа, абмен досведам і стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця эканамічнага сектару Беларусі будучыні”.
Запланаваныя “бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі ўплывовых інстытуцый ЗША”, а таксама “выступы спікераў, натхняльныя гісторыі поспеху бізнесоўцаў з беларускімі каранямі; нэтворкінг”.
“Падчас форуму малое і сярэдняе прадпрымальніцтва атрымае выдатную магчымасць разгледзець пытанні маштабавання бізнесу, абмеркаваць варыянты крэдытавання і іншых крыніц фінансавання, — адзначана ў рэлізе. — Для буйных прадпрымальнікаў будуць створаныя ўмовы, каб абмеркаваць магчымасці ўдзелу ў тэндарах для беларускіх кампаній за мяжой, пазнаёміцца з новымі перспектывамі інвеставання, а таксама распавесці пра свае праблемы на федэральным узроўні ЗША”.
Паведамляецца, што ў форуме “возьме ўдзел больш за дваццаць спікераў з паспяховым досведам у розных галінах развіцця бізнесу”. На сустрэчы “будуць агучаныя пытанні падтрымкі беларускіх бізнесоўцаў замежжа з боку ЗША, будавання і развіцця беларускай бізнес-дыяспары”.

АВВА адкрыла прадстаўніцтва ў Крамянёвай даліне
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаКіраўнік МЗС Літвы не бачыць прычын для перагляду палітыкі ў дачыненні да афіцыйнага МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заклікала не расцэньваць пазітыўна тое, што рэжым Лукашэнкі паведаміў Польшчы пра дроны, якія ляцяць у яе бокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыезду ў Польшчу ў пункце пропуску Брэст чакае больш за 1,5 тыс. аўтамабіляў і амаль 70 аўтобусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка