Прыбытак банкаў за год павялічыўся на 40% і склаў амаль 3 млрд рублёў — Нацбанк
31 студзеня, Позірк. Актывы банкаў, якія працуюць у Беларусі, павялічыліся за год на 21,7% і на 1 студзеня 2024-га склалі 127 млрд 638,3 млн рублёў (на аналагічную дату 2022-га — 104 млрд 879 млн), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз дадзеных Нацыянальнага банка па дзейнасці і характарыстыцы ўстойлівасці функцыянавання фінансава-крэдытных устаноў.
Рэнтабельнасць актываў за год вырасла на 0,5 п.п. (з 2% да 2,5%), прыбытак — на 40,14% (з 2 млрд 97,5 млн да 2 млрд 939,5 млн).
Нарматыўны капітал павялічыўся на 14,01% (з 17 млрд 508 млн да 19 млрд 961,4 млн), актывы, схільныя да крэдытнай рызыкі, — на 25,87% (з 78 млрд 546,3 млн да 98 млрд 868,7 млн), неабслугоўваныя актывы — на 29,44% (з 3 млрд 856 млн да 4 млрд 991,2 млн), запазычанасць, спісаная з балансу, — на 13,89% (з 4 млрд 494,8 млн да 5 млрд 119,1 млн), актывы, адчувальныя да змены працэнтнай стаўкі, — на 27,48% (з 89 млрд 607,0 млн да 114 млрд 227,4 млн).
На 1 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 21 банк, яшчэ адзін — “Дэльта Банк” — знаходзіцца ў стадыі банкруцтва.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 2023 год павялічыўся на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).
Гл. таксама:
Крэдыты фізічным асобам у замежнай валюце за год падаражэлі, у нацыянальнай — патаннелі — Нацбанк
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка