Беларусь “паслядоўна рухаецца” да ўкаранення тэхналогій электроннай дзяржавы, сцвярджае Галоўчанка (дапоўнена)
Дададзеныя абзацы 5–11
2 лютага, Позірк. Беларусь “паслядоўна рухаецца” да ўкаранення тэхналогіі электроннай дзяржавы, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 2 лютага на форуме Digital Almaty 2024 (Казахстан).
Паводле яго слоў, на адзіным партале электронных паслуг грамадзянам і бізнесу даступна каля 500 электронных паслуг і адміністрацыйных працэдур.
“За 2023 год абмен праз адзіны партал вырас у больш чым 1,5 раза, дасягнуўшы паказчыка 120 мільёнаў транзакцый”, — заявіў чыноўнік (на падставе фрагмента выступу, апублікаванага прэс-службай урада).
Дзейная з 2023 года адзіная сістэма апрацоўкі паведамленняў грамадзян і юрыдычных асоб, адзначыў Галоўчанка, “прыняла каля 500 тысяч зваротаў ад амаль 140 тысяч жыхароў краіны”.
“Для Беларусі важным з’яўляецца цыфравізацыя рэальнага сектара эканомікі, — падкрэсліў кіраўнік урада. — Для рэалізацыі гэтага напрамку сёлета запускаецца праект па стварэнні і ўкараненні на базавых прадпрыемствах краіны прамыслова-лічбавай платформы з улікам канцэпцыі “Індустрыя 4.0”. Яна дазволіць інтэграваць створаныя ў сферы прамысловасці функцыянальныя дадаткі і падвысіць аўтаматызацыю ўсяго цыкла вытворчасці”.
Паводле яго слоў, на БелАЗе ўжо ўкаранёная “сістэма маніторынгу і прагнознай аналітыкі”, якая “дазваляе ў анлайн-рэжыме кантраляваць тэхнічны стан і генераваць даныя пра эфектыўнасць вытворчага працэсу”.
“Тэстуецца беспілотная кар’ерная тэхніка на базе ўласнага праграмнага забеспячэння. Рэалізаваны механізм мадэлявання зборкі вузлоў кар’ерных самазвалаў з выкарыстаннем тэхналогій віртуальнай рэальнасці”, — дадаў Галоўчанка.
У рамках інжынірынгу ў аграпрамысловым комплексе, сказаў прэм’ер, “выкарыстоўваюцца тэхналогіі дакладнага земляробства”.
Акрамя гэтага, “робатызаваныя практычна ўсе вытворчыя аперацыі, рэалізаваная маркіроўка прадукцыі з забеспячэннем нагляду за ёй”. “Створаны разумныя склады, аўтаматызаваны лагістычныя аперацыі, укаранёны электронны дакументаабарот па ўсіх ланцужках пастаўкі прадукцыі, уключаючы яе трансгранічнае перамяшчэнне”, — заявіў ён.
“Геапалітычныя выклікі” апошніх гадоў, падкрэсліў Галоўчанка, паказалі, што “нельга будаваць эканоміку (у тым ліку і лічбавую) толькі на базе замежных рашэнняў”. У сувязі з гэтым ён лічыць правільным распрацоўваць сваё праграмнае забеспячэнне, “якое б базавалася на ўласных тэхналогіях з шырокім ужываннем шырокага зыходнага кода”.
Работа па імпартазамяшчэнні ў гэтай сферы павінна быць арганізавана ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, мяркуе кіраўнік урада, і “для гэтага створаны ўсе неабходныя ўмовы”, лічыць ён.
Павел Лібер: Наша задача — пабудаваць грамадзянскую супольнасць у лічбавай прасторы, бо іншай сёння няма
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства