Каб расказаць дзецям праўду, не патрэбныя сумесныя з РФ падручнікі гісторыі – Ціханоўская
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/01/Tichanouskaja_POZ_1128-3732-2.jpg)
2 лютага, Позірк. Кожны крок рэжыму Аляксандра Лукашэнкі “пад выглядам інтэграцыі” забірае ў Беларусі “кавалачак незалежнасці”, такім чынам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, пракаментавала намер афіцыйных Мінска і Масквы стварыць адзіныя падручнікі па гісторыі для школ і ВНУ.
”Рэжым ужо не раз спрабаваў перапісваць нашу гісторыю, — адзначыла яна ў сваім тэлеграм-канале. — Выкрэсліваў з падручнікаў памятныя даты, “адмяняў” нацыянальных герояў. Так робіць любая дыктатура — імкнучыся завалодаць мінулым, яна нацэльваецца кантраляваць будучыню”.
Паводле слоў палітыка, падобная сітуацыя была ў часы СССР, калі “забараняліся кнігі, перайначваліся факты”. “А тыя, хто сумняваўся ў “палітыцы партыі”, падвяргаліся ціску. Але нават у такіх умовах людзі знаходзілі спосаб даведвацца праўду, дзяліцца ёю адзін з адным. Менавіта людзі імкнуліся захаваць гісторыю, зусім не дзяржава”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Падчас спробаў рэжыму “навязаць неіснуючую гісторыю”, мяркуе яна, важна зразумець: “Адказнасць за тое, што насамрэч будуць ведаць дзеці, ляжыць на нас з вамі”. “І для таго, каб расказаць ім праўду, сумесныя з Расіяй падручнікі не патрэбныя”, — канстатавала дэмлідар.
Пра тое, што Беларусь і РФ дамовіліся стварыць адзіныя падручнікі па гісторыі для школ і ВНУ, заявіў 1 лютага на пасяджэнні праграмнай камісіі “Адзінай Расіі” амбасадар РФ у Мінску Барыс Грызлоў.
25 студзеня ў Мінску быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міжведамаснай камісіяй па гістарычнай асвеце пры прэзідэнце РФ і Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка