Дэпартамент фінрасследаванняў КДК ачоліў экс-начальнік следчага ўпраўлення КДБ Самбук (дапоўнена)
2 лютага, Позірк. Кіраўніком Дэпартамента фінансавых расследаванняў — намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК) прызначаны Андрэй Самбук. Адпаведнае рашэнне 2 лютага прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Адзначаецца, што Самбук перайшоў у ДФР КДК з пасады начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
Пры прызначэнні экс-супрацоўніка спецслужбы кіраўніком фінансавай міліцыі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў галіне “фінансавай вызведкі”, якая некалі была перададзена з КДБ у КДК, “праблем хапае”.
“[ДФР] нам трэба надаць пэўны кірунак, можа быць, больш звязаны з сістэмнай працай, як гэта ў Камітэце дзяржбяспекі, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Я схільны да таго, каб вас туды, Андрэй Васільевіч, накіраваць на гэтую пасаду кіраўніком. А Канстанцін Фёдаравіч (Бычак, да сённяшняга дня — намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ, з 2 лютага — начальнік. — “Позірк”.), паколькі ён зусім яшчэ малады чалавек, папрацуе ў Камітэце дзяржбяспекі”.
Ён таксама заявіў, што Самбуку, які прадстаўляе “новае пакаленне” чыноўнікаў, “давядзецца яшчэ працаваць і працаваць”, у тым ліку “на больш высокіх пасадах”.
У адкрытым доступе інфармацыі пра Андрэя Самбука мала. У бюлетэні “СМІ ў Беларусі”, выдадзеным Беларускай асацыяцыяй журналістаў у 2011 годзе, згадваецца “следчы па асабліва важных справах 1-га аддзела следчага Упраўлення КДБ, маёр юстыцыі А. Самбук”, які адхіліў хадайніцтва аб змяненні меры стрымання журналістцы Ірыне Халіп.
2 верасня 2022 года палітвязень Аляксандр Фядута згадаў “начальніка следчага ўпраўлення КДБ” у апошнім слове падчас судовага працэсу над ім. “Уражанне, што начальнік следчага ўпраўлення КДБ Беларусі палкоўнік Самбук падпісвае дакументы, не прыходзячы ў прытомнасць”, — сказаў ён.
ДФР КДК, як пазначана на сайце ведамства, займаецца “прафілактыкай, выяўленнем і спыненнем злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў у эканамічнай сферы”, у тым ліку “карупцыйных правапарушэнняў”; правядзеннем дазнання “па крымінальных справах, вядзеннем адміністрацыйнага працэсу ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй”. Вядомыя факты таго, што ДФР замяшаны ў палітычна матываваных крымінальных справах.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка