Беларускія і ўкраінскія актывісты просяць улады Львова назваць вуліцу ў гонар Каліноўскага

3 лютага, Позірк. З просьбай назваць адну з цэнтральных вуліц Львова ў гонар Кастуся Каліноўскага да ўладаў украінскага горада звярнуліся арганізацыі “Беларускі інфармацыйны цэнтр у Львове” і “Заходні інфармацыйны фронт”.
На сайце апошняй адзначана, што беларускія і ўкраінскія актывісты просяць мэра Андрэя Садовага і мясцовых дэпутатаў разгледзець гэтае пытанне на наступнай сесіі гарадской рады.
Інфармацыя пра зварот да ўладаў Львова з адпаведнай просьбай з’явілася 2 лютага — у 186-ю гадавіну з дня нараджэння Каліноўскага.
“Украіна ёсць часткай вялікай еўрапейскай сям’і, мы складаем адзінае цэлае з ЕС у супрацьстаянні з пуцінскім рашызмам і лукашэнкаўскай тыраніяй, мы падзяляем адны каштоўнасці і разам выказваем падтрымку беларускаму народу ў яго барацьбе за вызваленне ад пуцінска-лукашысцкай акупацыі і рэпрэсіўнага антынароднага рэжыму”, — гаворыцца ў звароце.
Рашэнне назваць вуліцу ў гонар Каліноўскага, на іх думку, стане “знакам салідарнасці львавян для беларускага грамадства, апазіцыйнага рэжыму”, а таксама “магутным сігналам і жэстам у падтрымку беларускага народа падчас узмацнення рэпрэсій супраць апазіцыі, палітычных вязняў”.
1 лютага стала вядома, што ўлады Роўна вырашыла назваць адну з гарадскіх вуліц у гонар беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага, які загінуў у траўні 2023 года ў баі пад Бахмутам.
Ціханоўская: Паўстанне 1863 года засведчыла палітычнае нараджэнне беларускай нацыі
Імем загінулага беларускага добраахвотніка назвалі вуліцу ў Роўна
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


