Палітвязень Зміцер Дашкевіч прыгавораны да года пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму
19 кастрычніка, Позірк. Суд Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) 19 кастрычніка прыгаварыў актывіста Змітра Дашкевіча да аднаго года пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму, паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” яго жонка Анастасія Дашкевіч.
Суддзя Таццяна Дзеравянка прызнала мужчыну вінаватым паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, што выконвае пакаранне).
Згодна з інфармацыяй жонкі палітвязня, падставай для новай крымінальнай справы супраць Дашкевіча стала тое, што ён нібыта “не выйшаў на прагулку, адзін раз з некім паразмаўляў, ляжаў на падлозе ў ізалятары пасля начнога змагання з холадам”.
11 ліпеня мужчыну павінны былі вызваліць пасля паўтара года зняволення, але гэтага не адбылося. Яго адправілі пад варту ў рамках новай крымінальнай справы.
Зміцер Дашкевіч быў затрыманы ў сакавіку 2022 года і арыштаваны на 15 сутак. На пачатку красавіка супраць яго і жонкі Анастасіі Дашкевіч былі распачатыя крымінальныя справы.
14 ліпеня 2022 года суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Пірожнікава) прыгаварыў Дзмітрыя і Анастасію Дашкевіч адпаведна да 1,5 года пазбаўлення волі і 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Сямейную пару прызналі вінаватай паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Згодна з версіяй следства і суда, яны бралі ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года ў Мінску. Дашкевічы адмовіліся даваць паказанні і прызналі толькі прысутнасць на маршы.
У 42-гадовага Змітра Дашкевіча, які раней узначальваў апазіцыйную арганізацыю “Малады фронт”, гэта быў трэці палітычны крымінальны тэрмін.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка