Прэс-служба Ціханоўскай не каментуе інфармацыю пра праслухоўку дэмлідара спецслужбамі Польшчы

5 лютага, Позірк. Прэс-служба Святланы Ціханоўскай адмовілася каментаваць інфармацыю пра магчымую праслухоўку беларускага дэмакратычнага лідара спецслужбамі Польшчы падчас яе сустрэчы 10 верасня 2020 года з палітыкамі, якія тады былі ў апазіцыі (у іх ліку цяперашні міністр — каардынатар спецслужбаў Томаш Семаняк).
“Не будзем каментаваць”, — коратка адказала “Позірку” прэс-сакратар Ціханоўскай Ганна Красуліна.
24 студзеня Варшаўская акруговая пракуратура пачала расследаванне па “факце замовы незаконнага сачэння” ў 2019–2021 гадах. 3 лютага Gazeta Wyborcza паведаміла, што польскія спецслужбы маглі праслухоўваць Ціханоўскую на сустрэчы з апазіцыйнай на той час “Грамадзянскай платформай” у гатэлі Marriott групы кампаній Polski Holding Hotelowy (PHH).
Паводле інфармацыі выдання, падставай для праслухоўкі магло стаць негатыўнае стаўленне кіруючай партыі “Права і справядлівасць” (PiS) да таго, што Ціханоўская сустракалася “не толькі з палітыкамі кіруючай фракцыі, але і з апазіцыяй”.
“У чэрвені 2020 года, пасля першых такіх перамоў, віцэ-спікер Сейма і кіраўнік клуба PiS Рышард Цярлецкі заявіў: “Калі Ціханоўская хоча рэкламаваць антыдэмакратычную апазіцыю ў Польшчы і выступаць на мітынгах [мэра Варшавы, члена “Грамадзянскай платформы” Рафала] Тшаскоўскага, хай шукае дапамогу ў Маскве, а мы падтрымаем такую беларускую апазіцыю, якая не стане на бок нашых апанентаў”, — пісала Gazeta Wyborcza ў красавіку 2023 года.
У лютаўскім матэрыяле выдання паведамляецца, што пра сустрэчу членаў “Грамадзянскай плятформы” з Ціханоўскай стала вядома дэпутату PiS Ёахіму Брудзіньскаму. Менавіта яму, як сцвярджаецца, прэзідэнт PHH Георге Крыстэску перадаў інфармацыю, што сустрэча адбудзецца ў Marriott у варшаўскім раёне Акенца.
Заяўлена, што Крыстэску даслаў Брудзінскаму электронны ліст, у якім распавёў пра дэталі сустрэчы і пра тое, якая ахова будзе суправаджаць удзельнікаў. “У электронным лісце ён згадаў, што на сустрэчы будзе “санітарны доктар”. У неафіцыйным абазначэнні [спец]службаў гэта азначае, што памяшканне, дзе павінны былі праходзіць перамовы, праслухоўвалася ці сярод супрацоўнікаў былі агенты ABW (Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы, —“Позірк”.), — адзначае СМІ.
У тэксце згадваецца былы начальнік аддзела бяспекі PHH Роберт Цылкоўскі, які выкліканы на ініцыяваныя пракуратурай слуханні па справе аб злоўжыванні паўнамоцтвамі з боку “высокага дзяржаўнага чыноўніка”. Справа звязана з “вядзеннем незаконнага сачэння ў 2019–2021 гадах з боку вызначанага намесніка каардынатара спецслужбаў і дзяржаўнага сакратара Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі”, якім у той час быў член PiS Мацей Вонсік.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+