Мінск 15:14

Долар, юань і еўра патаннелі на таргах БВФБ 6 лютага

Крыніца: freepik.com

6 лютага, Позірк. Амерыканская, кітайская, а таксама агульная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 лютага.

Курс долара знізіўся да 3,2073 рубля (-0,0149, -0,46%), юаня — да 4,4579 за 10 (-0,0034, -0,08%), еўра — да 3,4425 (-0,0375, -1,08%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5422 за 100 (+0,0136, +0,39%).

На мінулым працоўным тыдні (29 студзеня — 2 лютага) курс долара вырас на 0,85% (з 3,1843 да 3,2113), юаня — на 1,08% (з 4,4156 да 4,4631 за 10), еўра — на 0,95% (з 3,4468 да 3,4796); расійскага рубля — знізіўся на 0,44% (з 3,5608 да 3,5451 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рублі). Гэта шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: