Беларусь і РФ маюць намер аб’яднаць “экстрэмісцкія спісы”
6 лютага, Позірк. Мінск і Масква вядуць працу над аб’яднаннем “спісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў”, паведамляюць дзяржаўныя СМІ са спасылкай на амбасадара Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога.
Паводле яго слоў, ідэя ўжо не адзін раз абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў дзвюх краін.
“У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, напрыклад, у Расіі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот — якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць паведамленні ў Расіі. І ў дачыненні да гэтых структур або людзей, якія, напрыклад, збеглі ў Расію, не ўзбуджаюцца крымінальныя справы ў Расійскай Федэрацыі або наадварот”, — сказаў дыпламат.
Ён выказаў надзею, што “найбліжэйшым часам гэта будзе вырашана”.
Сілавыя органы Беларусі вядуць шэраг “экстрэмісцкіх спісаў”. У пераліку “экстрэмісцкіх фарміраванняў” фігуруе 178 арганізацый (202 пазіцыі), пераліку асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” — 3.753 чалавекі, “экстрэмісцкіх матэрыялаў” — каля 1,1 тыс. старонак, на кожнай з якіх дзясяткі найменняў кніг, асобных артыкулаў, сайтаў, старонак у сацсетках ды інш. Пасля 2020 года ўлады рэгулярна папаўняюць гэтыя спісы нелаяльнымі да сябе рэсурсамі.
Агульны федэральны спіс арганізацый, прызнаных у Расіі тэрарыстычнымі, налічвае 50 пазіцый, спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў – каля 5,4 тыс.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка