Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек

6 лютага, Позірк. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 12 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай 6 лютага на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус атрымалі:
Артур Голубеў (арт. 342, 369, 368, 366 КК; пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі, тэрмін не пазначаны);
Арцём Антонаў (368; узяты пад варту);
Алег Зыкун (2031; пазбаўлены волі, тэрмін не пазначаны);
Максім Каранькоў (369; абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), тэрмін не пазначаны);
Андрэй Ломша (188, 368, 369; прыгавораны да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ);
Вячаслаў Панасюк (369; прыгавораны да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ);
Аляксандр Скварцоў (369; абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ, тэрмін не пазначаны);
Міхаіл Чумакоў (369; абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ, тэрмін не пазначаны);
Руслан Шукала (369; абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ, тэрмін не пазначаны);
Філіп Залескі (364 і 369; абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ, тэрмін не пазначаны);
Вераніка Казак (364, 369, 368, 391; пазбаўлена волі, тэрмін не пазначаны);
Генадзь Жукель (368; прыгавораны да 1 году пазбаўлення волі).
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.
Апроч “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Human Constanta і Lawtrend.
На сёння ў Беларусі 1.424 палітвязні.
Даведка “Позірку”:
арт. 188 КК — паклёп;
арт. 2031 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
арт. 366 — гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 391 — абраза суддзі або народнага засядацеля.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства