У студзені міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі зноў скараціліся
7 лютага, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага паводле папярэдніх звестак склалі 8 млрд 93,5 млн долараў, скараціўшыся за месяц на 33,9 млн долараў (0,4%), вынікае са звестак Нацыянальнага банка.
Скарачэнне золатавалютных рэзерваў (ЗВР) у студзені 2024 года адбылося за кошт зніжэння кошту манетарнага золата. Ён паменшыўся на 18,7 млн долараў да 3,563 млрд. Кошт рэзерваў па спецыяльных правах запазычання (СДР) таксама паменшыўся — на 8,2 млн долараў да 1,379 млрд, а рэзервы ў замежнай валюце скараціліся на 7 млн долараў да 3,150 млрд. Рэзервовая пазіцыя ў МВФ (0,03 млн долараў) і іншыя актывы (0,3 млн долараў) за месяц не змяніліся.
У снежні 2023 года золатавалютныя рэзервы скараціліся на 128,2 млн долараў (1,6%).
На 1 студзеня 2023 года ЗВР складалі 7 млрд 929,5 млн долараў, 1 лютага — 8 млрд 142,8 млн, 1 сакавіка — 7 млрд 769,5 млн, 1 красавіка — 8 млрд 98,6 млн, 1 траўня — 7 млрд 968,2 млн, 1 чэрвеня — 7 млрд 872,1 млн, 1 ліпеня — 7 млрд 791,5 млн, 1 жніўня — 7 млрд 973,5 млн, 1 верасня — 7 млрд 991,2 млн, 1 кастрычніка — 7 млрд 925 млн, 1 лістапада — 8 млрд 147,1 млн, 1 снежня — 8 млрд 255,6 млн, 1 студзеня 2024 — 8 млрд 127,4 млн долараў.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, зацверджаных Аляксандрам Лукашэнкам 2 кастрычніка 2023 года ўказамі № 307 і 308, міжнародныя рэзервовыя актывы на канец года павінны скласці не менш за 6 млрд долараў.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+