Мінск 03:57

Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 7 лютага

Фота: freepik.com

7 лютага, Позірк. Амерыканская, кітайская і адзіная еўрапейская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 лютага.

Курс долара вырас да 3,2225 рубля (+0,0152, +0,47%), юаня — 4,4728 за 10 (+0,0149, +0,33%), еўра — 3,4635 (+0,021, +0,74%).

Расійскі рубель патаннеў да 3,5382 за 100 (-0,004, -0,11%).

На мінулым працоўным тыдні (29 студзеня — 2 лютага) курс долара вырас на 0,85% (з 3,1843 да 3,2113), юаня — на 1,08% (з 4,4156 да 4,4631 за 10), еўра — на 0,95% (з 3,4468 да 3,4796); расійскага рубля — знізіўся на 0,44% (з 3,5608 да 3,5451 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля). Гэта шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: