ЕС увядзе санкцыі супраць “дзясяткаў беларускіх і расійскіх афіцэраў” — СМІ
7 лютага, Позірк. Еўрапейскі саюз (ЕС) плануе ўключыць “некалькі дзясяткаў беларускіх і расійскіх афіцэраў” у 13-ы пакет санкцый, прымеркаваны да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, паведаміў партал EUobserver са спасылкай на некалькіх дыпламатаў (імёны не называюцца).
Акрамя беларускіх і расійскіх вайскоўцаў, санкцыі будуць уведзеныя супраць грамадзян РФ, якія маюць дачыненне да выкраданняў украінскіх дзяцей, адзначаецца ў публікацыі.
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла 6 лютага ў Еўрапарламенце, што чарговы пакет санкцый будзе прыняты да “сімвалічнай” даты 24 лютага, яна лічыць, што абмежаванні “ўжо аслабілі” Расію.
Дэмакратычныя сілы Беларусі неаднаразова заклікалі заходніх партнёраў сінхранізаваць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і Крамля.
“Мы выступаем за сінхранізацыю санкцый. Гэта наша пазіцыя, якую мы вельмі доўга тлумачылі палітыкам ЕС — для таго, каб рэжым Лукашэнкі і Расія не выкарыстоўвалі адзін аднаго для абыходу санкцый, іх трэба сінхранізаваць. Было лабіраванне ад некаторых краін, каб выключыць з санкцыйнага пакет беларускія калійныя ўгнаенні. Але сінхранізацыя санкцый патрэбная без гэтых выключэнняў, каб на калійныя ўгнаенні з Беларусі санкцыі заставаліся, таму што гэта самая асноўная крыніца для рэжыму Лукашэнкі”, — заявіла “Позірку“ дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 25 студзеня ў Страсбургу.
Пры гэтым яна адзначыла, што з боку ЕС за апошнія два гады не было ніякіх сур’ёзных санкцый у дачыненні да Мінска. “І мы тлумачым, што вось гэтая нерашучасць заходніх палітыкаў успрымаецца дыктатарамі як слабасць. І яны тэстуюць усё новыя і новыя чырвоныя лініі, каб паглядзець, чым адкажуць, а ім нічым не могуць адказаць, чым і паказваюць сваю слабасць”, — мяркуе Ціханоўская.
27 красавіка 2023 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць судовы пераслед і прыцягненне да адказнасці ў тым ліку Лукашэнку за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей.
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) кваліфікавала вываз украінскіх дзяцей як ваеннае злачынства. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 4 траўня 2023 года заключэнні экспертаў “Маскоўскага механізму” арганізацыі.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка