Ад палітвязня Статкевіча год няма вестак, Ціханоўская заклікала свет дамагацца яго дэізаляцыі
9 лютага, Позірк. Цэлы год няма вестак ад апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, прыгаворанага да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму ў рамках “справы Ціханоўскага”.
Апошнім разам жонка палітвязня Марына Адамовіч атрымала ад яго ліст 9 лютага 2023 года. Пасля гэтага хаця б які кантакт з ім перарваўся.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская выступіла з відэазваротам, у якім заклікала міжнародных партнёраў запатрабаваць ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі “паказаць Статкевіча”.
“Чыніце максімальны ціск на рэжым. Нам трэба даказаць, што ніякае злачынства не застанецца бяскарным, за яго трэба будзе несці адказнасць”, — заявіла яна.
Дэмлідар упэўненая, што “дух Мікалая не зламаны”. Разам з тым, паводле яе слоў, нават наймацнейшых людзей “нельга пакідаць без падтрымкі і дапамогі”.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” (не зарэгістраваная) Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Мінску. 14 снежня 2021 года суд прыгаварыў яго да працяглага тэрміну зняволення паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).
31 траўня 2022 года Вярхоўны суд пакінуў вырак без змен. 20 чэрвеня таго ж года Статкевіч быў пераведзены з Гомельскага следчага ізалятара № 3 у папраўчую калонію № 13, адміністрацыя якой паставіла яго на ўлік як “схільнага да экстрэмізму”, у жніўні змясціла на паўгода ў адзіночную камеру, у верасні — у штрафны ізалятар.
Унесены ў “пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
28 ліпеня 2023 года крыніца, блізкая да сям’і Статкевіча, паведаміла “Позірку”, што стан яго здароўя ў калоніі пагоршыўся.
Сёлета 9 студзеня ByPol са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што ўлады маюць намер судзіць палітвязня паводле арт. 411 КК Беларусі (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Еўрапарламент заклікаў да неадкладнага вызвалення Статкевіча і іншых беларускіх палітвязняў (дапоўнена)
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка