Мінск 20:35

Выбары ў Каардынацыйную раду будуць прамымі

Фота: сацсеткі КР

9 лютага, Позірк. Выбары ў Каардынацыйную раду будуць прамымі — “з закрытымі спісамі і бачнымі кандыдатамі”, адпаведнае рашэнне прынятае 9 лютага, паведамляе прэс-служба КР.

Зацверджана прапарцыйная сістэма, пры якой у кожнага выбаршчыка будзе тры галасы, але не больш за адзін голас за кандыдата і не менш за адзін у бюлетэні.

Уведзена гендэрная квота — 40% — пры ўмове, што ў кожнай пяцёрцы кандыдатаў будзе не менш за дзве жанчыны. Квота можа быць зніжана да 20% на падставе рашэння камісіі для тых “выбарчых суб’ектаў, якія аб’ектыўна не могуць выканаць квоту ў 40%”. Гэта, напрыклад, арганізацыі ў сферы бяспекі, ветэранскія ды інш.

Спіса самавылучэнцаў, а таксама квот для грамадскіх арганізацый не будзе.

7 лютага КР падоўжыў мандат дзейнага складу, які заканчваўся 8-га, да першага агульнага сходу новага складу. На гэтым фоне склала свае паўнамоцтвы віцэ-спікера і выйшла з КС Алена Жываглод.

Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) адклікала свайго дэлегата Арцёма Брухана “ў сувязі з завяршэннем паўнамоцтваў другога склікання Каардынацыйнай рады”. НАУ выступае за правядзенне выбараў у КР паводле сістэмы прамога галасавання, дзе кожны выбаршчык мае адзін голас.

Летась напрыканцы снежня дзевяць членаў КР запатрабавалі распусціць цяперашні склад.

28 лістапада 2023 года сілавікі правялі ў Беларусі больш за 130 вобшукаў у рамках крымінальнай справы, звязанай з дзейнасцю КР, вынесена 145 пастаноў аб арышце маёмасці.

Следчы камітэт паведаміў, што падазраванымі па справе праходзіць больш за 100 чалавек. Ім інкрымінуюцца ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Спікер КР можа паставіць пытанне аб перавыбарах кіраўніцтва

8 лютага, Позірк. Спікер Каардынацыйнай рады (КР) Андрэй Ягораў заявіў пра гатоўнасць паставіць пытанне аб перавыбарах на пасаду, якую ён займае, і пазіцыю віцэ-спікера, "калі гэта дапаможа вырашыць прыярытэтныя задачы" структуры. Прыярытэтнымі задачамі ён назваў арганізацыю выбараў у новы склад …
Падзяліцца: