Медыя-ініцыятыва “Гэта Окей”: Сітуацыя ў дачыненні да ЛГБТК+ у Беларусі крытычная

9 лютага, Позірк. Негледзячы на рэпрэcіі ў дычыненні да прадстаўнікоў ЛГБТК+, у Беларусі застаюцца актывісты, якія дапамагаюць людзям, і якім самім патрэбна псіхалагічная дапамога. Пра гэта 9 лютага заявілі прадстаўніцы медыя-ініцыятывы “Гэта Окей” падчас анлайн-прэзентацыі кампаніі падтрымкі ЛГБТК+ у Беларусі “Каханне — мая рэлігія”.
“Мы працуем, каб у беларускім грамадстве не існавала дыскрымінацыі і стыгматызацыі да ЛГБТК+-асоб, гэта робіцца намі праз адукацыю, асвету і інфармацыйныя кампаніі. “Каханне — мая рэлігія” — адна з такіх кампаній”, — паведамілі яны.
Паводле слоў прадстаўніц ініцыятывы, сітуацыя ў дачыненні да ЛГБТК+-персон ў Беларусі “даволі крытычная”, “ёсць рэпрэсіі, але да гэтай уразлівай групы яны больш маштабныя і вялікія: падрыхтаваны праэкт зменаў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, дзе прадугледжваецца забарона “прапаганды ЛГБТК+, педафіліі і змены полу”.
“Пры гэтым педафілія стаіць у адным шэрагу з ЛГБТК+, што мы знаходзім жудасным і неправільным, бо педафілія — гэта злачынства”, — падкрэслілі яны.
Удзельніцы ініцыятывы “Гэта Окей” прапанавалі пераасэнсаваць Дзень святога Валянціна, які адзначаецца 14 лютага, і ператварыць люты ў “месяц кахання”. Цягам гэтага месяца, дадалі яны, у рамках кампаніі “Каханне — мая рэлігія” можна будзе набыць “мерч з меседжамі, якія прасоўваюць каштоўнасці роўнасці і павагі.”
Прадстаўніцы ініцытывы адзначылі, што адна купленая худзі дазволіць аплаціць псіхалагічную кансультацыю аднаму з ЛГБТК+-актывістаў ці актывістак, якія знаходзяцца ў Беларусі.
У 2023 годзе Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі ў сваёй справаздачы паведаміў, што падчас затрымання сілавікамі прадстаўнікі супольнасці ЛГБТК+ станавіліся ахвярамі не толькі пагроз, але і гвалту. Да людзей ЛГБТК+ ужывалі гвалт за колер і даўжыню валасоў, пазногцяў. Іх зневажалі, абражалі і ўжывалі фізічную сілу за адзенне, сутнасць асабістай перапіскі, змесціва сумак.
У канцы снежня 2022 года старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава анансавала прыняцце закона аб забароне “прапаганды ЛГБТ”, спаслаўшыся на досвед Расіі, “традыцый сям’і і праваслаўя”.
31 сакавіка 2023 года Аляксандр Лукашэнка ў пасланні народу і Нацыянальнаму сходу яшчэ раз падкрэсліў “паблажлівае стаўленне” да жаночага гомасэксуалізму (віна “мужыкоў”) і радыкальнае непрыманне сексуальных адносін паміж мужчынамі, назваўшы іх “вычварэнцамі”. Раней ён заявіў, што “лепш быць дыктатарам, чым “блакітным”.
12 верасня 2023 года старшы пракурор аддзела па наглядзе выканання заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Раман Сідарэнка паведаміў на прэс-канферэнцыі, што ў Беларусі з ініцыятывы згаданага ведамства прапануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду “нетрадыцыйных сексуальных стасункаў, змены полу, педафіліі і чайлдфры”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства