Дзяржваенпрам справаздачыўся аб “стопрацэнтным” выкананні абаронзаказу ў 2023 годзе

9 лютага, Позірк. Дзяржаўны ваенна-прамысловы комплекс (ДВПК) у 2023 годзе “на сто працэнтаў” выканаў дзяржаўны абаронны заказ, “вельмі нядрэнна” спрацаваў у частцы выканання “паказчыкаў уласнага развіцця”, а таксама меў поспех у вырашэнні задач, пастаўленых Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта пасля пасяджэння выніковай калегіі Дзяржваенпрама заявіў яго старшыня Дзмітрый Пантус.
Адпаведнае відэа апублікаванае ў тэлеграм-канале Міністэрства абароны.
Паводле яго слоў, “прынятае рашэнне па засваенні новых вытворчасцяў”, атрыманы “цэлы шэраг унікальных задач”, якія “ў самы бліжэйшы час будуць рэалізоўвацца, і мы да гэтай працы ўжо прыступілі”.
“У 2023 годзе мы <…> у самыя кароткія тэрміны вырабілі дывізіённы комплекс “Паланэз-М” (комплекс рэактыўнай сістэмы залпавага агню — мадэрнізаваная версія сістэмы B-200 “Паланэз”, якая ўжо стаіць на ўзбраенні. — “Позірк”.) і перадалі яго нашым узброеным сілам, — сказаў чыноўнік. — У тым ліку правялі мадэрнізацыю комплексу B-200, які ўжо стаяў на ўзбраенні, да ўзроўню “Паланэз-М”. Правялі выпрабаванне вельмі складанага тэхнічнага вырабу гранатамётнага комплексу “Сапфір” (рэактыўны аднаразовы гранатамётны комплекс ММ-60, распрацаваны кампаніяй “Белспецзнештэхніка”. — “Позірк”.)”.
На 2024 год, паводле слоў Пантуса, перад ДВПК пастаўлены “шэраг новых задач, звязаных у большай ступені з авіябудаваннем”.
“Прынятае рашэнне аб распрацоўцы двухматорнага шматмэтавага самалёта, да гэтай працы мы ўжо прыступілі. Для нас гэта цалкам новая ніша. Ідзе фарміраванне каманды, мы падбіраем спецыялістаў для канструктарскага бюро, і сумесна з нашымі расійскімі сябрамі і калегамі рэалізуем гэты маштабны праект”, — адзначыў чыноўнік.
Аб стварэнні сумеснага з Расіяй самалёта заявіў 10 ліпеня 2023 года на Міжнароднай прамысловай выставе “Інерпрам-2023” у Екацярынбургу прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Беларусь мае “сур’ёзныя праекты ў сферы грамадзянскай авіяцыі” сумесна са Свярдлоўскай вобласцю РФ і мае намер перайсці ў “разрад авіябудаўнічымі дзяржаў”, паведамляў прэм’ер.
“Намі і расійскімі калегамі прынятае рашэнне аб рэалізацыі ў Беларусі сумеснага праекта па вытворчасці двухматорнага лёгкага шматмэтавага самалёта. Гэты найважнейшы праект адзначыць сабой пераход Беларусі ў клуб краін-авіявытворцаў пры падтрымцы нашай брацкай Расіі”, — заяўляў Галоўчанка.
Комплекс мадэрнізаванай РСЗА “Паланэз-М” 15 лістапада 2023 года паступіў на ўзбраенне”рэактыўнай артылерыйскай брыгады Узброеных сіл”.
РСЗА “Паланэз” упершыню была прадэманстравана 9 траўня 2015 года на ваенным парадзе ў Мінску. Паводле дадзеных адкрытых крыніц, сістэма здольная паражаць цэлі на адлегласці 50–300 км. Першыя баявыя пускі зроблены ў 2016 годзе ў Гомельскай вобласці. У тым жа годзе сістэма паступіла на ўзбраенне 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады.
Паводле сцвярджэння Мінабароны, “многія тэхнічныя рашэнні, рэалізаваныя беларускімі распрацоўшчыкамі сістэм рэактыўнай артылерыі, не маюць аналагаў у свеце”.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ дыяспар няма рэсурсаў, каб прасоўваць Беларусь — прадстаўнік АПКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка