Мінск 09:02

Дадатнае сальда знешняга гандлю Беларусі за 2023 год скарацілася амаль у 10 разоў

Крыніца: freepik.com

12 лютага, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за 2023 год склаў 95 млрд 259,4 млн долараў — на 6,8% больш, чым за 2022-ы (89 млрд 166,8 млн), сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.

Экспарт склаў 47,87 млрд 701,7 млн долараў (+2,1%; 46 млрд 877,6 млн), імпарт — 47 млрд 389,3 млн (+12,1%; 42 млрд 289,2 млн).

Дадатнае сальда склала 480,7 млн долараў — у 9,55 раза менш, чым было па выніках 2022-га (4 млрд 588,4 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў склаўся на ўзроўні 81 млрд 88,7 млн долараў (+8,3% да 2022-га, калі было 74 млрд 903,1 млн): экспарт — 39 млрд 366,2 млн (+4,6%; 37 млрд 644,1 млн); імпарт — 47 млрд 722,5 млн (+12%; 37,259 млрд); адмоўнае сальда — 2 млрд 356,3 млн (было дадатным — 385,1 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг за 12 месяцаў склаў 14 млрд 170,1 млн долараў (-0,7%; 14 млрд 263,7 млн): экспарт — 8 млрд 503,8 млн (-7,9%; 9 млрд 233,5 млн); імпарт — 5 млрд 666,8 млн (+12,7%; 5 млрд 30,2 млн); дадатнае сальда — 2,837 млрд (-32,5%; 4 млрд 203,3 млн).

Згодна з важнейшымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2023 год, прырост экспарту тавараў і паслуг павінен быў скласці 5,5%.

Эксперт BEROC: Паскарэнне інфляцыі захаваецца, калі ўлады працягнуць мяккую эканамічную палітыку

10 лютага, Позірк. Цяперашняя сітуацыя з цэнамі ў Беларусі не ўяўляе сабой "нічога звышнатуральнага", заявіла "Позірку" эксперт даследчага цэнтра BEROC Анастасія Лузгіна, каментуючы даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта па інфляцыі ў студзені 2024 года. Паводле інфармацыі Белстата, спажывецкія цэны ў першым месяцы выраслі на 0,8% …
Падзяліцца: