Мінск 08:42

Экспарт у РФ за два гады павялічыўся на 8,5 млрд долараў — пасол Круты

Крыніца: economist.kg

11 лютага, Позірк. Заходнія санкцыі паслужылі “трыгерам росту паставак” беларускіх тавараў на расійскі рынак, заявіў 11 лютага ў эфіры тэлеканала АНТ пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты.

“Пытанне пераарыентацыі 10,5 млрд долараў экспарту <…>, у прыватнасці, у РФ, было па вялікім рахунку пытаннем выжывальнасці нашай эканомікі, стрэс-тэстам на яе ўстойлівасць. Выдатна, што гэта атрымалася”, — адзначыў дыпламат.

Беларусь, паводле яго слоў, “за два гады прырасла ў экспартных пастаўках на расійскі рынак на 8,5 млрд долараў”. Гэта “выдатны вынік”, які стаў “следствам комплексу фактараў”, найважнейшым з якіх з’яўляецца “новая лагістыка пераарыентацыі нашых грузаў”, задзейнічанне магчымасцяў расійскіх партоў, сказаў Круты.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: