Сярод беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў адбыўся раскол

12 лютага, Позірк. Паводле інфармацыі “Радыё Свабода”, 10 лютага ў Варшаве адбыўся сход часткі актыву “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” (БХД), якая прызнала адзіным лідарам БХД палітзняволенага Паўла Севярынца.
Пры гэтым разам з Севярынцам, як заяўлена, сустаршынёй БХД Стаў Георгій Дзмітрук. Сход заявіў пра выключэнне з партыйных шэрагоў Віталя Рымашэўскага і Вольгі Кавальковай (сустаршыні), прэс-сакратара Дзяніса Садоўскага, а таксама экс-кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі Алега Аксёнава. На сустрэчы быў вызначаны спіс кандыдатаў для ўдзелу ў будучых выбарах у трэці склад Каардынацыйнай рады (КР).
12 лютага, калі інфармацыя пра гэты сход з’явілася ў медыя, на сайце аргкамітэта па стварэнні партыі БХД было апублікавана абвяржэнне таго, што тая сустрэча была афіцыйным мерапрыемствам. Сустрэча названа “сходам прыватнай ініцыятывы былога сустаршыні БХД Георгія Дзмітрука”, які, як сцвярджаецца, быў выключаны з аргкамітэту летась у траўні. Адзначана, што “з рэальных верыфікаваных былых членаў “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” на сходзе прысутнічала не больш за пяць чалавек”.
“Пры гэтым Георгій Дзмітрук свядома ўводзіць у зман беларускія СМІ, выдаючы дзейнасць сваёй прыватнай ініцыятывы за працу аргкамітэта БХД”, — гаворыцца ў паведамленні.
У рэлізе ўтрымліваюцца абвінавачванні на адрас Дзмітрука ў “свядомай і мэтанакіраванай” правакацыі для “дыскрэдытацыі БХД як часткі дэмакратычнага руху ў цэлым”. Пры гэтым сцвярджаецца, што ён нібыта “па-ранейшаму спакойна працягвае весці сямейны бізнэс у Кобрыне, паспяховае вядзенне якога цалкам залежыць ад беларускага рэжыму”.
Падкрэслена, што “апошні легітымны сход кіраўніцтва БХД” адбыўся 8 лютага 2024 года, “пра што былі праінфармаваны беларускія СМІ, інфармацыя была размешчана на афіцыйным сайце аргкамітэта”. Тады таксама быў вылучаны спіс для ўдзелу ў выбарах у КР.

- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаЦіханоўская прыбыла ў Германію для абмеркавання плана Трампа па Украіне і далейшых крокаў па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку намінальны сярэдні заробак вырас на 12,2 рублі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка

